Уладзімір Хільмановіч

Дата нараджэння: 6 красавіка 1967

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Собалеў Ігар

Групы: Журналісты, Праваабаронцы

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Уладзімір Іванавіч Хільмановіч ужо больш трох гадоў не пражывае ў Беларусі. Крымінальную справу супраць яго пачалі ў лістападзе 2023 года. На ўсю маёмасць журналіста быў накладзены арышт. Уладзімір Хільмановіч - праваабаронца, журналіст, сябра беларускай «нобелеўскай дэлегацыі».

У Гродзенскім абласным судзе 19 жніўня 2024 году агучылі прысуд. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, прычынай пераследу стаў аўтарскі блог журналіста. Суддзя Ігар Собалеў на пятым судовым пасяджэнні вынес прысуд праваабаронцу – пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама завочна пастанавілі выплаціць штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40000 рублёў), а ў выпадку нявыплаты канфіскаваць некаторую маёмасць, сярод якіх кватэра ў Гродне і вясковы дом. 

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

25 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Юрый Іванавіч Руткоўскі.

У Гродне завочна асудзілі журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча

У Гродзенскім абласным судзе 19 жніўня 2024 году агучылі завочны прысуд журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу.

У Гродне завочна судзяць журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча

У Гродзенскім абласным судзе 29 ліпеня 2024 году пачалі завочна судзіць журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча.

Беларускіх праваабаронцаў дадалі ў базу вышуку ў Расіі

Расійская "Медиазона" вывучыла базу вышуку МУС Расіі. На гэта звярнула ўвагу "Медиазона Беларусь". У спісе апынуліся і беларускія праваабаронцы. "Вясна" запытала ў іх: як яны паставіліся да гэтай навіны?

Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча распачатая крымінальная справа

Яму інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»