Уладзімір Кавалёў

Дата нараджэння: 15 лістапада 1972

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Каберская Таццяна

Пракурор: Мяшэчка Сяргей

Уладзімір Мікалаевіч Кавалёў быў абвінавачваны ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Каберская, дзяржабвінаваўца - Сяргей Мяшэчка. Суд 5 ліпеня 2022 года пастанавіў прызнаць Кавалёва вінаватым у апаганьванні збудаванняў і псаванне маёмасці і пакараў яго абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на два гады.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхара Кобрына асудзілі за надпісы ў падтрымку Украіны

Суд Кобрынскага раёна ў выязным пасяджэнні 5 ліпеня 2022 года вынес прысуд Уладзіміру Кавалёву, якога абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса).

За надпісы ў падтрымку Украіны асудзілі жыхара Кобрыну

Працэс праходзіў не ў будынку суду

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»