Уладзімір Кацюбка

станочнік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 жніўня 1984

Дата затрымання: 25 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 жніўня 2022

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена

Справы: Акцыі на чыгунцы

Уладзімір Мікалаевіч Кацюбка — станочнік з Брэста, фігурант справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства). З 25 студзеня і да суда ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.

У віну Кацюбку ставіцца вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП».

18 траўня 2021 года Уладзімір асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Уладзімір цалкам адбыў тэрмін і 18 жніўня 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 22.

Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак

У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек

У судзе Ленінскага раёна Берасця 20 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»