Уладзімір Яроменак

Дата нараджэння: 4 верасня 1990

Дата затрымання: 23 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Уладзімір Мікалаевіч Яроменак — былы актывіст "Маладога фронту", быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года. Па дадзеных праўладных тэлеграм-каналаў, яго затрымалі за выраб і распаўсюд бел-чырвона-белай сімволікі. Спачатку Яроменку прысудзілі адміністрацыйны арышт, затым перазатрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

16 красавіка 2022 стала вядома, што Уладзіміра вызвалілі з ІЧУ на Акрэсціна ў статусе падазраванага па арт. 342.


Уладзімір раней ужо быў палітвязнем. Пасля плошчы 2010 года быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 13 траўня 2011 году суддзя Партызанскага раённага суду Мінска Наталля Чацвярткова асудзіла Яроменка на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў віцебскай калоніі "Віцьба-3". Вызвалены праз памілаванне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»