Уладзімір Іпатаў
Вынік суда: невядомы
Месца зняволення: ПК № 14
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
26 сакавіка 2023 года Іпатаў Уладзімір Уладзіміравіч, праз жорсткае абыходжанне са зняволенымі ў ПК № 14 у Навасадах, выкінуўся з акна з другога паверха.
Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі Барысава. Крыніца, якая паведаміла пра здарэнне, сцвярджае, што ў яго праблемы з пазваночнікам і ён асуджаны па палітычным артыкуле.