Уладзімір Гусеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 красавіка 1973
Дата затрымання: 14 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 3 сакавіка 2024
Суддзя: Лук’янава Святлана
Уладзіміра Яўгенавіча Гусева асудзілі ў Добрушскім раённым судзе па арт. 369 КК (Абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў). Мужчыну абвінавацілі у абразлівым каментары за жнівень 2020 года ў «Аднакласніках» пад фотаздымкам двух міліцыянтаў, якія некага б’юць.
Да суду мужчына знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
26 студзеня 2022 года суд пастанавіў: прызнаць Уладзіміра Гусева вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Ён таксама мусіць выплаціць матэрыяльную кампенсацыю двум пацярперым супрацоўнікам міліцыі агулам 3 000 рублёў.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 55.
Па падліках мусіў выйсці на волю ў сакавіку 2024 г.
Жыхару Добруша за абразу супрацоўнікаў міліцыі прысудзілі два гады “хіміі”