Уладзімір Грыбанаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1972
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 30 жніўня 2024
Суддзя: Чарапанава Святлана
Уладзімір Уладзіміравіч Грыбанаў 13 верасня 2023 года быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы) да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
На 8 снежня 2023 года Уладзіміру прызначылі разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі — Аляксей Хлышчанкоў.
22 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА-1, калонія, у якой адбываў пакаранне Уладзімір, невядомая.
Выйшаў на волю напрыканцы лета 2024 г.