Уладзімір Ганчароў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 снежня 1990
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 2 красавіка 2023
Суддзя: Рамашка Кацярына, Ратнікава Аксана
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Багатка Вадзім
Справы: Справа карагодаў
Уладзімір Уладзіміравіч Ганчароў — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай за падзеі 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Быў затрыманы трыма супрацоўнікамі ГУБАЗіК разам з сям'ёй (жонкай і дзецьмі 5 і 8 гадоў). Падчас допыту аператыўнікі з УУС Маскоўскага раёна чатыры гадзіны дзяцей трымалі ў калідоры. Пасля ўсіх перавезлі ў Следчы камітэт і там таксама дапытвалі чатыры гадзіны. Затым сям'ю адпусцілі, а Уладзіміра перавялі ў ІЧУ Кобрына, а адтуль — у брэсцкі СІЗА.
15 лістапада 2021 быў прызнаны вінаватым і асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома пра перавод Уладзіміра з СІЗА-7 у магілёўскую Турму № 4.
Падчас адбывання пакарання адбыўся яшчэ адзін суд над палітвязнем — за абразу супрацоўніка ДПС (арт. 369 КК).
Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лютага 2022 прызнаў Уладзіміра вінаватым і асудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Шляхам частковага складання пакарання, паколькі Ганчароў на момант суда ўжо адбываў тэрмін, суддзя Аксана Ратнікава канчаткова асудзіла мужчыну да 2 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Крымінальную справу на Уладзіміра Ганчарова завялі за тое, што ён у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі", прызнаным уладамі РБ экстрэмісцкім, пакінуў негатыўны каментар у адрас супрацоўніка ДПС ДАІ з Горак Юрыя Дзем'яновіча. Сваёй віны Ганчароў у судзе не прызнаў.
У жніўні 2022 г. Уладзіміра перавялі з Турмы № 4 у магілёўскую ПК № 15.
Вызвалены ў красавіку 2023 г. па сканчэнні тэрміна.
"І я, і вы выдатна ведаем, што за свае дзеянні не павінен знаходзіцца ў турме". Палітвязню Уладзіміру Ганчарову далі новы тэрмін
Да 1,5 года калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па "справе карагодаў"