Уладзімір Дудко

Дата нараджэння: 10 лютага 1995

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Дудко Уладзімір Аляксандравіч асуджаны судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 29 чэрвеня 2023 года справу разгледзела суддзя Вольга Емельянчанка.

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Да суда Уладзімір Дудко знаходзіўся пад закладам у памеры 3 700 рублёў.

4 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхара Смалявіцкага раёна за ўдзел у нядзельным маршы пратэсту асудзілі да "хатняй хіміі"

Суд Савецкага раёна Мінска 19 ліпеня 2023 года вынес прысуд 28-гадоваму жыхару вёскі Антопалле Смалявіцкага раёна Уладзіміру Дудко, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў верасні 2020 года (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»