Уладзімір Долбік

Дата нараджэння: 16 снежня 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Уладзіміра Валенцінавіча Долбіка ў 2021 годзе прызналі вінаватым у тым, што ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ён выказаў супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў альбо іных асоб, якія захоўваюць грамадскі парадак. 

Суд Партызанскага раёна Мінска вынес прысуд - пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — паводле ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса. Таксама яго абавязалі да прымусовага лячэння ў лекара-спецыяліста ў вобласці псіхіятрычнай дапамогі. Таксама ён жа мусіць выплаціць кожнаму з трох пацярпелых па тысячы рублёў, 261 рубель дзяржпошліны і 87 рублёў 20 капеек працэсуальных выдаткаў.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужчыну асудзілі да пяці гадоў "хатняй хіміі" і прымусовага лячэння: ён націснуў на педаль газа, калі "людзі ў чорным" схапіліся за ягоную машыну

Суд Партызанскага раёна Мінска вынес прысуд Уладзіміру Долбіку. Яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — паводле ч.2 арт.363 Крымінальнага кодэкса. Таксама яго абавязалі да прымусовага лячэння ў лекара-спецыяліста ў вобласці псіхіятрычнай дапамогі. Таксама ён жа мусіць выплаціць кожнаму з трох пацярпелых па тысячы рублёў, 261 рубель дзяржпошліны і 87 рублёў 20 капеек працэсуальных выдаткаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»