Уладзімір Далматовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1968
Дата затрымання: 9 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рабы Валерый
Уладзімір Леанідавіч Далматовіч — жыхар Салігорска, затрыманы па крымінальнай справе паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (Абраза дзяржаўнай сімволікі) за пашкоджанне дзяржаўнага сцяга.
22 снежня 2021 года суд Салігорскага раёна прызнаў Уладзіміра Далматовіча вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Здзек з дзяржаўных сімвалаў" і асудзіў на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паўтара года "хатняй хіміі" за кроплі маторнай алівы на сцягу. У Салігорску вынеслі прысуд палітзняволенаму афганцу