Уладзімір Чыжэўскі
асуджаны на 1 год і 3 месяцы калоніі
Дата нараджэння: 8 сакавіка 1969
Дата затрымання: 18 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэксу - Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: Турма №1

Уладзімір Чыжэўскі — жыхар Астраўца, асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнкі і былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.
Згодна з прад'яўленым абвінавачваннем, Уладзімір Чыжэўскі 1 верасня 2020 года ў групе “Астравец для жыцця” ў тэлеграме пракаментаваў відэа, у якім Лукашэнка даў ацэнку дзеянням улады адносна мітрапаліта Кандрусевіча. Пры гэтым ужыщ ненарматыўнае слова “д…”. А 28 кастрычніка ён у той жа групе пракаментаваў відэа, у якім міністр МУС Караеў казаў, у які момант небяспекі міліцыянер мусіць вырашаць пытанне аб выкарыстанні зброі. У каментары таксама ўжыў ненарматыўнае слова і словазлучэнне. І пазней дадаў негатыўную ацэнку словазлучэннем “не мае права называцца чалавекам”.
18 студзеня суд Астравецкага раёна ў складзе суддзі Дзмітрыя Багдановіча, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы Аляксея Тамчанка разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванню Чыжэўскага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
У выніку па двух эпізодах Чыжэўскаму прысудзілі 1 год і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму.