Уладзімір Бялоў
Дата нараджэння: 31 сакавіка 1987
Дата затрымання: 19 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Літвіна Алена
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9
Уладзімір Ігаравіч Бялоў — жыхар Бабруйска, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК РБ за абразу міліцыянтаў — старшага інспектара прафілактыкі ААПП Дубровенскага РАУС Аляксандра Шлупакова і оперупаўнаважанага групы па барацьбе з наркакантролем і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дубровенскага РАУС Сяргея Шрамава.
Вядома, што Бялоў абразіў пацярпелых у сацсетках - напісаў пра іх зневажальныя каментары. Але якія – не ўдакладняецца. 22 снежня мужчыну затрымалі і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.
Суддзя Алена Літвіна прызнала Бялова вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ і прысудзіла яму 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Бялова вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе ў залі суда. Кожны дзень знаходжання ў следчым ізалятары бабруйчаніну залічаць за два дні на «хіміі».