Уладзімір Балюноў
Дата затрымання: 12 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Лук’янава Святлана
Месца зняволення: СІЗА-3

Уладзімір Балюноў быў асуджаны судом Добруша і Добрушскага раёна да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (“Паклёп у адносінах да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь").
Мужчыну прызналі вінаватым у паклёпе на Лукашэнку. Згодна з абвінавачаннем, Балюноў размясціў паведамленне з паклёпам у інтэрнэце. Мабільны тэлефон мужчыны канфіскаваны у маёмасць дзяржавы.