Уладзімір Асіпенка

прадпрымальнік

Былы палітвязень

Дата затрымання: 8 лютага 2009

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Справы: Справа Аўтуховіча

Фота "Радыё Свабода"

Асіпенка быў зняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Юр’ем Лявонавым. Абвінавачаны ў наўмысным зьнішчэньні альбо пашкоджаньні маёмасьці, а пазьней і ў рыхтаваньні тэрарыстычнага акту. У траўні 2010 году Вярхоўны суд асудзіў Асіпенку на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму за захаваньне і перавоз зброі і выбуховых рэчываў.

Адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 22. Вызвалены праз амністыю.

У лістападзе 2010 году былы вайсковец з Ваўкавыску Ўладзімер Асіпенка выйшаў з-за кратаў на волю. З трох гадоў, якія суд прызначыў за пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства, ён адбыў у калёніі менш за год, але з улікам сядзеньня ў сьледчым ізалятары зь лютага 2009 году, атрымалася якраз дзьве траціны тэрміну.

Зараз Уладзімер Асіпенка жыве ў Ваўкавыску, на пэнсіі. Займаецца, як сам кажа, сямейнымі справамі.

Як склаліся лёсы фігурантаў справы Мікалая Аўтуховіча?

У справе Мікалая Аўтуховіча, які мусіць выйсьці на волю 8 красавіка, фігуравалі яшчэ 3 чалавекі ў якасьці асуджаных, а таксама некалькі вядомых асобаў у якасьці пацярпелых. Як склаліся іх лёсы?

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»