Уладзімір Андрэйчук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 15 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Кніжонак-Максімава Галіна

21 сакавіка 2023 года ў судзе горада Мазыра быў асуджаны Андрэйчук Уладзімір Яўгенавіч. Справу на падставе арт. 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разгледзела суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.

Па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса РБ – пазбаўленне волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў, па арт. 364 Крымінальнага кодэкса РБ - пазбаўленне волі на тэрмін 3 гады. Па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым - пазбаўленне волі на тэрмін 3 гады. Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначанага пакарання з пакараннем, прызначаным па прысудзе суда Ц. раёна г. Г., канчаткова прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 150 базавых велічынь, што складае 5550 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»