Уладзімір Агіевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1991
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 лютага 2023
Дата вызвалення: 17 траўня 2024
Суддзя: Крамянеўская Святлана
Пракурор: Грыцкевіч Вольга
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Уладзімір Віктаравіч Агіевіч быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Агіевіча абвінавацілі ў тым, што 29 верасня 2021 года ў суполцы "Онлайн Брест" ён пакінуў каментар «Хороший кгбшник — мертвый кгбшник)». Праз тры гадзіны да Уладзіміра прыйшлі сілавікі. З ягонага тэлефона зрабілі скрыншоты, а спрэчны каментар прымусілі выдаліць. Пасля гэтага мужчыну затрымалі.
Уладзімір праходзіў па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У канцы красавіка 2022 года палітвязня перавялі з СТ № 8 у брэсцкі СІЗА-7.
26 красавіка 2022 года пачаўся суд над Уладзімірам. 28 красавіка быў вынесены прысуд: тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
7 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Уладзіміра ў спіс "тэрарыстаў".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У сярэдзіне лютага 2023 г. стала вядома, што палітвязня этапавалі ў бабруйскую ПК № 2.
Мусіў выйсці на волю 17 траўня 2024 г.
Чарговы прысуд па "справе Зельцэра": тры гады калоніі за каментар