Уладзімір Адзінец
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 красавіка 1969
Дата затрымання: 6 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Уладзімір Уладзіміравіч Адзінец, вадзіцель Светлагорскага камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач», быў затрыманы на працоўным месцы 6 студзеня 2023 года.
Як піша "Гомельская Вясна", 5 чэрвеня 2023 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Куды накіравалі Уладзіміра пасля СІЗА-3, высвятляецца.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены ў лістападзе 2023 года.
У Гомелі асудзілі вадзіцеля са Светлагорска за распальванне сацыяльнай варожасці