Уладзілен Дзмітрыеў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Гасцеева Алена

Суд Нясвіжскага раёна 8 ліпеня 2022 года вынес прысуд Уладзілену Дзмітрыеву, якога абвінавацілі ў абразе супрацоўніцы міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Алена Гасцеева.

Суд прызнаў Дзмітрыева вінаватым і асудзіў яго да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады. Таксама ён павінен выплаціць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелай у памеры 1 000 беларускіх рублёў.

Агляд Telegram-каналаў і палітычнае становішча — падборка дыфамацыйных прысудаў

Тут сабрана чарговая падборка дыфамацыйных прысудаў. Іх прычынай стала выказванне ў Інтэрнэце сваіх рэакцый у дачыненні да дзеючай улады.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»