Тамара Шчалупанава

Дата нараджэння: 15 лютага 1955

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Новікава Валянціна

Валянціна Новікава прызнала Тамару Паўлаўну Шчалупанаву вінаватай ў абразе Лукашэнка і пастанавіла прызначыць ёй пакаранне ўвыглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама Новікава вырашыла, што ў Шалупанавай неабходна канфіскаваць усю кампутарную тэхніку – сістэмны блок, манітор, клавітятуру і нават кампутарную мыш. Гэтыя рэчы суддзя палічыла прыладай злачынства. 

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Паўтары гады «хатняй хіміі» – за «шизоидные речи параноика»

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»