Таісія Літвінава
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Каліна Святаслаў
Справы: Пратэсты Брэст
Таісія Максімаўна Літвінава была асуджана да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі - сукупна з папярэдняй судзімасцю па арт. 328 КК атрымала 11 гадоў калоніі і штраф. Таісія Літвінава, паводле звестак "Берасцейскай Вясны", раней фігуравала ў відэа сілавікоў у жніўні 2024 года.
Суд Ленінскага раёна Брэста 25 кастрычніка 2024 году вынес прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд вынес суддзя Святаслаў Каліна.
Брэсцкі абласны суд 17 студзеня 2025 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Беразюк Сяргей Аляксандравіч.
За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ 6 чалавек