Таццяна Галамыцька

Дата нараджэння: 12 лютага 1979

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Нікіфарава Ксенія

Ацаніла негатыўна, але "без нізкіх памкненняў"

14 ліпеня суд Ленінскага раёна горада Магілёва разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Таццяны Галамыцька. Яе абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Пацярпелым прызнаны старшы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Барысаўскага РУУС. Паводле абвінавачання, ягоная асоба была ацэнена негатыўна ў каментары, які Галамыцька пакінула пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі ў месэнджары Тэлеграм.

Але суд выключыў з абвінавачвання Галамыцька згадванне пра тое, што падчас абразы яна кіравалася нізкімі памкненнямі — бо не знайшоў таму пацверджання.

У выніку жанчыну асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Таксама яна павінна выплаціць заяўлены пацярпелым старшым інспектарам міліцыі пазоў аб кампенсацыі ягоных маральных пакут памерам у 1000 беларускіх рублёў. А мабільны тэлефон Таццяны Галамыцька канфіскавалі як сродак здзяйснення злачынства.

Такі прысуд вынесла суддзя Ксенія Нікіфарава. У тым жа месяцы яна асудзіла палітзняволенага Арцёма Анішчука.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»