Таццяна Звярко
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 19 студзеня 1979
Дата затрымання: 6 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 студзеня 2023
Суддзя: Кашко Ігар
Таццяна Уладзіміраўна Звярко — жыхарка Ліды, маці ў дэкрэце, асуджаная ў 2021 годзе на 1 год і 6 месяцаў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта).
Раней Таццяна працавала ў Лідскім райвыканкаме старшай інспектаркай у аддзеле дакументацыйнага забеспячэння. Вядома, што прадстаўнік улады, якога абразіла Таццяна ў сувязі з падзеямі жніўня 2020 года, — гэта намеснік начальніка лідскага РАУС Дзяніс Жынко, з якім яна была асабіста знаёма.
Жанчыну ўзялі пад варту ў зале суда. На момант затрымання яе малодшаму сыну быў 1 год і 8 месяцаў.
Палітзняволеная цалкам адбыла пакаранне і 4 студзеня 2023 г. выйшла на волю з ПК № 4.
Паўтара года калоніі атрымала маці ў дэкрэце за абразу прэзідэнта і міліцыянта