Таццяна Вадап'ян

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 2 красавіка 1973

Дата затрымання: 23 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Чыж Юлія, Палулех Таццяна

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Справы: Пратэсты Мінск

Таццяна Аляксандраўна Вадапьян была асуджана ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня 2022 года. Суддзя Юлія Чыж прызнала жанчыну вінаватай паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і прысудзіла два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытана тыпу — «хатняй хіміі».

Вядома, што Таццяну затрымалі 21 красавіка за «палітычныя надпісы» і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Яе выпусцілі ў залі суда.

У вымушанай эміграцыі. 

Згодна з раскладам судоў, справа Таццяны аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі будзе разглядацца завочна 1 кастрычніка 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Палулех.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»