Таццяна Вадалажская

сацыялагіня

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1973

Дата затрымання: 4 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 кастрычніка 2022

Дата вызвалення: 11 кастрычніка 2024

Суддзя: Каляда Алег

Пракурор: Дзяцел Мікалай

Групы: Дзеячы культуры, Навукоўцы

Таццяна Вадалажская

Таццяна Валер'еўна Вадалажская — сацыялагіня, экспертка аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій, каардынатарка "Лятучага ўніверсітэту", старшая аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Упершыню была затрымана 4 жніўня 2021 г. пасля вобшуку дома, правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў СК.

У сярэдзіне сакавіка 2022 года Таццяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. 23 сакавіка пайшла па адказ на сваё хадайніцтва ў СК, але там ёй была прад'яўленая пастанова аб заключэнні пад варту.

Вадалажская ўтрымлівалася да суда ў СІЗА № 1. Адвакат Таццяны знаходзіўся пад падпіскай аб неразгалошванні.

Суддзя Алег Каляда 7 чэрвеня 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска прызнаў Таццяну вінаватай і прызначыў ёй абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на 2,5 гады.

У кастрычніку 2022 г. Таццяна пачала адбываць пакаранне ў брэсцкім ПУАТ № 1.

Выйшла на волю 11 кастрычніка 2024 г. 

Каардынатарку "Лятучага ўніверсітэту" Таццяну Вадалажскую асудзілі на два з паловай гады "хіміі"

"Усё, што мы бачылі, усё, што я бачыла падчас гэтага маршу і што мы можам прачытаць у СМІ і ў матэрыялах справы, сведчыць пра тое, што гэты пратэст быў сапраўды мірным, ніякіх парушальных дзеянняў не было. У маіх дзеяннях таксама не было разбурэння, не было скіраванасці на разбурэнне, а хутчэй наадварот — жаданне перавесці той палітычны канфлікт і палітычныя пярэчанні, якія існуюць у грамадстве, у цывілізаваны курс, у рэчышча перамоваў і павагі да меркаванняў усіх грамадзян".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»