Таццяна Туравец

Дата нараджэння: 31 студзеня 1971

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Траццякова Наталля

Пракурор: Раманоўскі Мікіта

Таццяна Туравец. Фота: "Віцебская Вясна".

Таццяна Яўгенаўна Туравец - жыхарка пасёлку Ноўка. Працуе выхавальніцай дзіцячага садка. Яе абвінавацілі ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. А менавіта, што жанчына падчас «затрымання» ўкусіла за палец аднаго, пракусіла пальчатку другому і нанесла ўдар нагой у вобласць галавы трэцяму супрацоўніку.

У судзе Віцебскага раёну 28 траўня 2021 года суддзя Наталля Траццякова вынесла прысуд: прызнаць Таццяну Туравец вінаватай у гвалце над супрацоўнікам міліцыі і прызначыць ёй пакаранне тэрмінам  тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Справу разглядала суддзя Наталля Траццякова. Дзяржабвінаваўца – Мікіта Раманоўскі. 

У вымушанай эміграцыі. 

Нібыта ўкусіла, нібыта падрала... Жорсткі прысуд Таццяне Туравец за гвалт над супрацоўнікамі міліцыі

У судзе Віцебскага раёну 28 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец. Выхавальніцу дзіцячага садка абвінавацілі ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. А менавіта, што жанчына падчас «затрымання» ўкусіла за палец аднаго, пракусіла пальчатку другому і нанесла удар нагой у вобласць галавы трэцяму супрацоўніку.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»