Таццяна Шапуцька
Дата нараджэння: 25 верасня 1990
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Майко Ірына
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Групы: Актывісты
Шапуцька Таццяна Віктараўна - прэс-сакратар «Маладога фронта».
23, 25 верасня і 2 кастрычніка 2024 года яна была асуджана ў Мінскім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядала суддзя Майко Ірына.
5 жніўня 2024 года суддзя Манжос Арцём Уладзіміравіч разгледзеў супраць Таццяна адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Да суда Таццяна знаходзілася дома пад падпіскай аб нявыездзе.
25 кастрычніка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Суд адмовіў Тацяне Шапуцька ў задавальненьні скаргі да БДУ