Таццяна Радчанка

Дата затрымання: 24 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 18 траўня 2023

Суддзя: Фядчук Таццяна

Пасля затрымання Таццяна Віктараўна Радчанка абвінавачвалася паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над ёй пачаўся ў Дзяржынску 11 траўня (вядома, што працягваўся і 18 траўня) 2023 году. Працэс вяла суддзя Таццяна Фядчук.

Палітзняволеную спачатку абвінавачвалі па чатырох артыкулах: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 188 (паклёп), арт. 368 ч. 1 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі). Але ў выніку пакінулі толькі ч.1 арт. 342 КК.

Таццяне прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.

Жанчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле

У судзе Дзяржынскага раёна 18 траўня 2023 года асудзілі Таццяну Радчанку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»