Таццяна Пыцько
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 верасня 1984
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 лістапада 2023
Суддзя: Буруноў Яўген
Групы: Выкладчыкі
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Таццяна Леанідаўна Пыцько — жонка палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава. Затрыманне адбылося ўвечары 6 чэрвеня 2023 г. Пазней стала вядома, што Таццяне прад'явілі абвінавачанне па арт. 361-1 УК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або за ўдзел у ім).
Дачка Таццяны і Вячаслава, якой на момант затрымання толькі нядаўна споўніўся год і адзін месяц, накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь, а пасля перадалі бабулі.
У 2020-м годзе Таццяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.
25 верасня 2023 г. Таццяне Пыцько прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў разглядаў справу ў закрытым рэжыме.
На 21 лістапада 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Таццяны ў Вярхоўным судзе, у закрытым рэжыме. Старшыняваць на пасяджэнні празначаны суддзя Юрый Руткоўскі.
22 лістапада 2023 г. суд разгледзеў апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда палітвязняў мужа і жонкі Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава, і пастанавіў прызначыць палітзняволенай тыя ж тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады. Пасля суда Таццяну павінны былі вызваліць з віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода. Вячаславу паменшылі тэрмін на паўгода.
На волю Таццяна выйшла 24 лістапада, у віцебскім СІЗА чакалі дакументы з Вярхоўнага суда.
8 снежня 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
У красавіку 2024 г. Таццяну зноў судзілі. Сілавікі знайшлі ў "Аднакласніках" у яе профілі лагатып "экстрэмісцкага" канала. Гэта стала нагодай для штрафу ў 1000 рублёў.
Вызваліць і зменшыць тэрмін. Па выніках апеляцыі палітзняволеным сужэнцам змянілі прысуд
За супрацу з "Белсатам" судзяць сям'ю палітзняволеных
Сям'ю палітзняволеных асудзілі за супрацу з "Белсатам"