Таццяна Людская

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лапко Віталь

Суд Наваполацка і Наваполацкага раёна ў жніўні 2021 года прызнаў 26-гадовую Таццяну Людскую вінаватай паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Лапко прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – “хатняй хіміі”.

Аб гэтым паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці. Згодна з абвінавачаннем, 27 сакавіка яна наўмысна вырабіла відэазапіс с вусным ненарматыўным тэкстам, на якім выяўленыя супрацоўнікі ДПС ДАІ. Яна размясціла сюжэт у адкрытым доступе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы, дзе яго прагледзелі не менш 120 тысяч разоў.

Таццяна Людская прызнала віну і выбачылася перад пацярпелымі. Яна патлумачыла, што наглядзелася разнастайных ролікаў зневажальнага характару ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі. Імкнучыся атрымаць папулярнасць ў TikTok, яна сама зняла такі ж ролік і апублікавала яго: зараз шкадуе пра ўчынак.

Імкнулася атрымаць папулярнасць у TikTok

Суд Наваполацка і Наваполацкага раёна прызнаў 26-гадовую Таццяну Людскую вінаватай паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Лапко прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – “хатняй хіміі”.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»