Таццяна Козак

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бугук Наталля

Пракурор: Дудко Аксана

Мінчанку Таццяну Козак прызналі вінаватай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 КК РБ. Пра падсудную вядома, што ёй 31 год. Таццяна адна выхоўвае 12-гадовую дачку і працуе ўкладчыцай-упакоўшчыцай на адным з прадпрыемстваў сталіцы.

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Наталля Бугук, дзяржабвінавачанне падтрымлівала Аксана Дудко. Інтарэсы абвінавачанай прадстаўляла адвакатка Галіна Пархімчык.

23 лістапада суд Фрунзенскага раёна сталіцы прызнаў Таццяну Козак вінаватай у здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады», прысудзіў ей два гады «хатняй хіміі», пастанавіў выплаціць пацярпеламу 2000 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі і 87 рублёў дзяржпошліны. Мабільны тэлефон канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Два гады «хатняй хіміі» за адно слова ў «Аднакласніках»

22 лістапада ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы вінаватай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 КК РБ прызналі мінчанку Таццяну Козак.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»