Таццяна Ганчарова

Дата нараджэння: 19 лістапада 1965

Дата затрымання: 28 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 10 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Ганчарова Таццяна Анатольеўна была апазнана па фатаграфіі на Маршы ў верасні 2020 года. Да суда знаходзілася ў СІЗА-1.

Асуджаная судом Заводскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 5 траўня 2022 года справу разгледзела суддзя Анжэла Касцюкевіч. На наступны дзень яна абвясціла прысуд - 2 гады і 10 месяцаў "хатняй хіміі" (абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ).

22 лістапада 2022 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Мы аднаўляем справядлівасць". Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў "былых палітвязняў"

Праваабарончая супольнасць Беларусі 18 верасня 2023 года прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»