Таццяна Гацура-Яворская
праваабаронца
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 5 красавіка 2021
Дата вызвалення: 15 красавіка 2021
Таццяна Васільеўна Гацура-Яворская - беларуская праваабаронца, кіраўніца Грамадскага аб'яднання "Звяно". Таццяна - маці чатырох дзяцей і арганізатарка шматлікіх культурных ініцыятыў і мерапрыемстваў.
5 красавіка 2021 года ў яе ў кватэры і на лецішчы прайшоў ператрус, таксама ператрус праходзіў у Офісе грамадскага аб'яднання "Звяно". Таццяна і яшчэ чатыры чалавекі, якія маюць дачыненне да выставы "Машына дыхае, а я - не", прысвечанай беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні час: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя, былі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна.
Пасля стала вядома, што ў дачыненні да ўсіх пецярых адбыліся суды ў рамках адміністрацыйнай справы і яны былі прызнаныя вінаватымі ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Да Таццяны Гацуры-Яворскай таксама была ўжытая адміністрацыйная санкцыя: штраф у памеры 50 базавых велічынь.
Аднак Таццяна не была адпушчаная з будынка ІЧУ, была затрыманая ўжо ў межах крымінальнай справы і пераведзеная ў СІЗА на Валадарскага.
На 10 дзень утрымання, 15 красавіка 2021 года, яе вызвалілі з-пад варты. Абвінавачванне прад'яўлена не было.
"Разумею перадузятасць украінцаў да беларусаў". Як палітзняволеная з Мінску дапамагае УСУ
Заява аб недапушчальнасці пераследу праваабаронцаў Таццяны Гацуры-Яворскай і Эніры Браніцкай
Новае пакаленне. Таццяна Гацура-Яворская, якой за ўсіх баліць