Таццяна Гацко

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 21 студзеня 1968

Дата затрымання: 25 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Справы: Пратэсты Мінск

Таццяна Мікалаеўна Гацко — спецыялістка па кадрах, была затрымана 25 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Таццяне прад'яўлена абвінавачванне, яна была пераведзена ў СІЗА-1.

22 красавіка 2022 года адбыўся суд, у выніку якога Таццяна Гацко была прызнаная вінаватай у актыўным удзеле ў паслявыбарчых пратэстах 2020 года і асуджаная на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Да прызначэння месца адбыцця пакарання яна была вызваленая з залы суда пад падпіску аб нявыездзе.

Палітвязні Ярмоленка і Гацко асуджаныя да трох год "хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

Палітзняволеныя Васіль Ярмоленка і ягоная сяброўка Таццяна Гацко былі прызнаныя вінаватымі ў актыўным удзеле ў паслявыбарчых пратэстах 2020 года.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»