Таццяна Дубатоўка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 13 лютага 1987

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Таццяна Віктараўна Дубатоўка была затрымана напрыканцы студзеня 2023 года ў Фаніпалі. На яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) за паведамленне ў чаце наконт пратэснай акцыі 2020 года. Пераведзена ў СІЗА Жодзіна.

Дасюль няма звестак пра суд над Таццянай, хутчэй за ўсё, яна на волі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»