Таццяна Чаркас
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кміта Мікалай
Таццяна Чаркас пакідала каментары ў чаце тэлеграм-канала, у прыватнасці пра прэзідэнта Беларусі і пра начальніка аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама Уладзіміра Максімчыка. Суд ацаніў ейныя дзеянні як паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 2 арт. 367 КК) і публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Суддзя Мікалай Кміта прызначыў Таццяне Чаркас пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін чатыры гады без накіравання ў ПУАТ са штрафам у памеры 200 базавых велічынь (6 400 беларускіх рублёў).
![]()
Сярод доказаў напісання каментароў — пратакол агляду жылля, дзе яны былі напісаныя