Таццяна Астроўская
валанцёрка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 верасня 1976
Дата затрымання: 9 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Дата вызвалення: 6 траўня 2022
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Каця Койль, дэпутатка нямецкага Бундэстага
Таццяна Сяргееўна Астроўская — валанцёрка фонда "Страна для жизни".
Была затрымана 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Таццяне прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Яе перавялі ў СІЗА-1.
6 траўня 2022 г. Таццяне змянілі меру стрымання і адпусцілі да суда. Ёсць звесткі, што ейныя дзеянні перакваліфікавалі на больш "мяккі" артыкул, але пакуль невядома, на які. Вядома, што жанчына пакінула Беларусь.
Восем і паўтара года калоніі: вынесены прысуды па справе Фонду "Страна для жизни"