Святлана Зыль

былая супрацоўніца БМЗ

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 траўня 1981

Дата затрымання: 22 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Святлана Зыль

Святлана Аляксандраўна Зыль — былая супрацоўніца Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 

Святлану затрымалі 22 верасня 2021 года пасля чарговага допыту. Жанчына праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэксу) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. 

Святлану змясцілі ў СІЗА.

12 лістапада 2021 г. Святлану адпусцілі на свабоду, змяніўшы меру стрымання на заклад.

Спынены крымінальны пераслед у дачыненні да траіх фігурантаў справы "Рабочага руху"

Праваабаронцам стала вядома, што трох фігурантаў справы “Рабочага руху” Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль са Жлобіна, а таксама Маргарыту, прозвішча якой пакуль невядомае, азнаёмілі з пастановай аб спыненні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?

На працягу трох дзён — 21-23 верасня — пракацілася хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай Чыгункі і «Нафтана». Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусцілі, астатнія 13 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА №3. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. «Вясна» распавядае, хто знаходзіцца ў статусе затрыманых і што вядома па «справе Рабочага руху».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»