Святлана Трапкова

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Каляда Алег

Пракурор: Дзяцел Мікалай

Святлану Трапкову абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады".

Справу на адкрытым выязным пасяджэнні разглядаў суддзя Заводскага раёна Мінска Алег Каляда. Бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў пракурор Мікалай Дзяцел.

Абвінавачанай 51 год. У Святланы Канстаўцінаўны сярэдняя адукацыя, яна ніколі не была судзіма, жыве ў Мінску і працуе прыбіральшчыцай.

21 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска прызнаў Святлану Трапкову вінаватай у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады", прызначыўшы ёй у якасці пакарання абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Кожнаму з пацярпелых рашэннем суда Святлана Трапкова абавязаная выплаціць па 1 000 рублёў маральнай кампенсацыі.Таксама ў прыбытак дзяржавы з абвінавачанай спагналі дзяржмыту ў памеры 192 рублёў.

Мабільны тэлефон, з якога жанчына напісала каментар, канфіскаваны як сродак здзяйснення злачынства.

Два гады "хатняй хіміі" за адно слова ў адрас маёра Каляды і лейтэнанта Таразевіча

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разгляду па справе Святланы Трапковай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»