Святлана Саўчанка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 31 кастрычніка 1987

Дата затрымання: 29 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 27 кастрычніка 2022

Суддзя: Казлова Анжаліка

Справы: Пратэсты Мінск

Святлана Георгіеўна Саўчанка была абвінавачаная ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) за  тое, што некалькі разоў стукнула па машыне на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой.

Паводле версіі абвінавачвання, каля 20:35 2 верасня 2020 года Святлана Саўчанка ў раёне Новая Баравая, дзейнічаючы наўмысна, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, беспадстаўна, з хуліганскіх памкненняў, нанесла пластыкавым флагштокам не менш за чатыры удары па кузаве аўтамабіля Land Rover 0057 IX-7 белага колеру з чорным дахам, у выніку чаго пашкодзіла лакафарбавае пакрыццё пярэдняга левага крыла, накладкі пярэдняга левага крыла, корпуса левага люстэрка задняга віду, дзвярэй кіроўцы, ручкі ад дзвярэй кіроўцы і задніх левых пасажырскіх дзвярэй, а наогул пашкодзіла маёмасць пацярпелай Вольгі Сяргееўны Маршаловіч (Сышчанка) на агульную суму 647 рублёў 53 капейкі.

У адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамляецца, што пацярпелая па гэтай справе Маршаловіч (Сышчанка) па стане на 5 сакавіка 2021 гады мела рамантычныя сувязі з начальнікам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам. Па стане на 17 верасня 2021 года яна працавала ў Мінгарвыканкаме. Прозвішча з Сышчанка на Маршаловіч яна змяніла ў лютым 2021 года.

Святлана цалкам адбыла пакаранне і 27 кастрычніка 2022 г. выйшла на волю з ПК № 4.

Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь»

У Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім. Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 Вольга Маршаловіч (Сышчанка). Шкоду ад дзеянняў ацанілі на суму 647 рублёў 53 капейкі. Справу разглядала суддзя Анжаліка Казлова. 29 лістапада жанчыну ўзялі пад варту ў зале суда — цяпер яна ў калоніі. Падрабязнасці справы і судовага працэсу сталі вядомыя толькі цяпер — распавядаем пра іх.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»