Святлана Саковіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 12 лістапада 1976
Дата затрымання: 11 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Млечка Андрэй
Справы: Пратэсты Мінск
Святлана Пятроўна Саковіч — былая супрацоўніца ліцейнага цэху МТЗ, якую ГУБАЗіК затрымаў 11 жніўня 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
Жанчыну асудзілі 25 лістапада 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Андрэй Млечка прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах і прызначыў ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Святлану вызвалілі ў зале суда.