Святлана Сабалеўская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 2 лістапада 1969
Дата затрымання: 3 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Святлана Іванаўна Сабалеўская была затрымана напрыканцы сакавіка 2023 года. Ёй інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Цяпер яе ўтрымліваюць ў жодзінскай турме № 8.
У канцы ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў СІЗА-1 у чаканні суда.
28 ліпеня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска палітзняволеную асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Святлану вызвалілі з-пад варты ў зале суда.