Святлана Кудрыцкая

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Паводле версіі абвінавачвання, Святлана Рыгораўна Кудрыцкая "блакавала і заступала шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яе дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, якое выявілася ў прыпынку транспарту на тэрыторыі Мінска". Сума шкоды "Мінсктрансу" склала 5 839 рублёў 65 капеек.

У выніку, суддзя Савецкага раёна горада Мінска Вольга Емяльянчанка 28 сакавіка 2024 года прызначыла Святлане Кудрыцкай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Акрамя гэтага, суд пастанавіў знішчыць два бел-чырвона-белыя сцягі, якія захоўваліся пры матэрыялах справы, і, верагодна, вынятыя пры ператрусе ў жанчыны.

Да суда Святлана была пад закладам у суме 12 000 рублёў.

За ўдзел у мітынгу мінчанку асудзілі да "хатняй хіміі". Суд пастанавіў знішчыць ейныя два нацыянальныя сцягі Беларусі

У судзе Савецкага раёна Мінска 28 сакавіка 2024 года да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" асудзілі Святлану Кудрыцкую. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у адной акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»