Святлана Дзеружкова
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 27 снежня 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Няборская Вольга
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Янкоўскі Аляксей Мікалаевіч, Дзеружкова Святлана Пятроўна, Падашуля Антон Паўлавіч, Падашуля Іна Мікалаеўна, Дзяружкоў Андрэй Віктаравіч былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу 26 лютага 2024 года разгледзела суддзя Няборская Вольга.
5 студзеня 2024 года была апублікавана "пакаяльнае" відэа з уладальніцай атэлье па рамонце адзення з-за мемаў у Instagram. Як піша "Медыязона", мяркуючы па сацыяльных сетках, затрыманая — Святлана Дзяружкова. На відэа затрыманая прадпрымальніца кажа, што брала ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, а таксама што "ў Instagram выкарыстала мемы з чорным гумарам, якія адносяцца да нашай улады і суседняй дзяржавы". Мяркуючы па скрыншотах, прыведзеных у відэа, гаворка ідзе пра жарты над расейскімі вайскоўцамі. На паказаных малюнках бачны, сярод іншага, мужчына ў форме вайскоўца з літарай Z на грудзях і галавой свінні.
22 сакавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Затрыманая ўладальніца атэлье за мемы ў Instagram і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе