Святлана Палуэктава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 27 лютага 1986

Дата затрымання: 3 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Новікава Алена

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Мінск

Святлана Васільеўна Палуэктава 6 ліпеня 2023 году была асуджаная судом Мінскага раёна паводле арт. 342, арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі.

У верасні 2023 г. стала вядома, што са следчай турмы № 8 Святлану перавялі ў папраўчую калонію № 4

Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»