Святлана Лупач
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 24 красавіка 1994
Дата затрымання: 7 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 2 ліпеня 2024
Суддзя: Юрчанка Міхаіл
Святлана Дзмітрыеўна Лупач — дачка журналіста Змітра Лупача.
Як стала вядома «Віцебскай Вясне», яшчэ ў пачатку траўня глыбоцкія міліцыянты амаль апоўначы затрымалі дачку журналіста Змітра Лупача Святлану. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.
Суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч 3 траўня пакараў яе спачатку 10 суткамі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыну асудзілі да яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу. Пазней Святлану перавялі ў віцебскі СІЗА, ёй інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач з'ехаў з Беларусі ў ліпені 2021-га году.
Святлану пачалі судзіць 16 кастрычніка 2023 г. у Першамайскім судзе Віцебска. Справу разглядае суддзя Міхаіл Юрчанка. Яе асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі на 1,5 гады. Утрымлівалася ў СІЗА № 2.
19 студзеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
5 студзеня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Святланы, старшыня судовай камісіі Наталля Рошчына. Прысуд набыў моц, Святлану накіравалі ў ПК № 4.
Вызваленая ў ліпені 2024 года цалкам адбыўшы тэрмін.