Святлана Кіндзель

Дата затрымання: 3 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Інчына Юлія

Святлану Кіндзель прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Прысуд вынесла Юлія Інчына. 

«Мінсктранс» заявіў грамадзянскі пазоў на суму 22 тысячы 500 рублёў і 66 капеек. Абвінавачаная прызнала яго часткова — прапарцыйна часу знаходжання на мерапрыемстве, які ёй ставяць у віну. Суд вырашыў, што пазоў трэба разглядаць у асобнай грамадзянскай вытворчасці, таму што маёмасная шкода мае «неканкрэтызаваны характар». У астатнім Юлія Інчына пагадзілася з дзяржабвінавачаннем і прызначыла Святлане пакаранне ў выглядзе трох гадоў «хатняй хіміі».

Жанчыну асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы

18 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд Святлане Кіндзель. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Прысуд вынесла Юлія Інчына.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»