Святлана Каленчыц

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 24 траўня 1982

Дата затрымання: 23 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жуковіч Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Святлана Віктараўна Каленчыц — вядучая спецыялістка па працы з кліентамі А1. Была затрымана 23 снежня 2021 года.

Святлане прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі яе ў СІЗА-1.

11 сакавіка 2022 адбыўся разгляд справы. 12 сакавіка суд прызнаў Святлану вінаватай у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 КК і прызначыў ёй у якасці пакарання абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады плюс штраф.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»