Святлана Ярмолава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Гурын Руслан

 

Святлана Ярмолава – маці палітвязня Ігара Ярмолава, якога ў чэрвені асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. Яна абвінавачвалася ў абразе супрацоўніка мінскага АМАПа Фёдарава – артыкул 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). 

У выніку суддзя суда Ленінскага раёна горада Гродна Руслан Гурын прысудзіў Святлане два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”). Таксама яна абавязаная выплаціць амапаўцу Фёдараву кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 2000 рублёў.

Сцвярджала, што не пакідала гэты каментар. Асудзілі маці палітвязня

У судзе Ленінскага раёна Гродна адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Святланы Ярмолавой, якая абвінавачвалася ў абразе супрацоўніка мінскага АМАПа Фёдарава – артыкул 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Святлана Ярмолава – маці палітвязня Ігара Ярмолава, якога ў чэрвені асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»