Святлана Баканава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1981
Дата затрымання: 17 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024
Суддзя: Кміта Мікалай
Святлана Генадзьеўна Баканава змешчана пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі.
Спачатку яна была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць", пасля гэтага на яе была заведзеная крымінальная справа за абразу Лукашэнкі.
У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 17 жніўня 2023 г. Святлану абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Працэс вёў суддзя Мікалай Кміта.
Па матэрыялах абвінавачання, Святлана Баканава на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” нібыта "размясціла публікацыю і відэазапіс з застаўкай, якія змяшчаюць загадзя ілжывыя звесткі пра Аляксандра Лукашэнку, спалучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, такіх як “забойства”, “здрада дзяржаве”, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і дыскрэдытуюць яго аўтарытэт у вачах грамадскасці".
Суд прызначыў Святлане пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мабільны тэлефон жанчыны канфіскаваны ў даход дзяржавы.
8 верасня МУС унёс прозвішча Святланы Баканавай ў спіс “Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Адбывала пакаранне ў ПК-4.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў пачатку вясны 2024 года.
Палітзняволеную жыхарку Баранавіцкага раёна асудзілі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку